17 красавіка ўвесь Слонімскі раён, у тым ліку і калектыў Слонімскага ПТФ далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” У Слонімскім раённым цэнтры культуры адбылося раённае свята. Мерапрыемства накіравана на павышэнне культуры спажывання айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.






